Дзед і жораў

Старадаўняя беларуская казка

Постановочная группа

Рэжысёр: заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі, лаўрэат Расійскай Нацыянальнай тэатральнай прэміі “Залатая Маска” Аляксей Ляляўскі

Мастак: Ала Ганіёдская

Мастак аднаўлення: Людміла Скітовіч

Кампазітар: Леанід Паўлёнак

Жылі-былі Дзед і Баба. Бедна жылі... Адна надзея на гарох, што ў гародзе пасеялі. Добра ўрадзіў гарох, ажно пад неба вырас! Ды вось бяда: панадзіўся нехта той гарох красці. Падпільнаваў Дзед злодзея. Аказалася, Жораў гэта. Ды не просты, а казачны: чалавечым голасам папрасіўся на волю. А ўзамен падарыў Дзеду чароўную торбачку: варта сказаць ёй таемнае слова, і...

П’еса “Дзед і Жораў”, напісаная Віталём Вольскім паводле народнай казкі, зрабілася першым арыгінальным творам беларускага лялечнага тэатра, мае багатую сцэнічную гісторыю і па праве лічыцца класікай нацыянальнай драматургіі. Упершыню пастаўленая ў 1939 годзе, гэтая п’еса ніколі надоўга не знікала з рэпертуару Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.

Са спектаклем 1986 года тэатр шмат гастраляваў, удзельнічаў у прэстыжных міжнародных фестывалях у Бельгіі, Германіі, Латвіі, Нідэрландах, Польшчы, Расіі, Францыі, Харватыі.